Нечакана цэлы стос фільмаў аб’яднаўся ў адну групу.
Крысанька ў ролі Місіс Паркер цэлае кіно зудзела нешта такое томным оталарынгічным голасам, малады кубінскі літаратар Шнабеля (у мяне новая нелюбоў – лацінаамерыканская сацыялка, усе гэтыя калені маці і спрацаваныя рукі), цяпер Баскія. Ува ўсіх выпадках героі нешта ляпаюць фарбай ці словамі, а галасы ў кадры і па-за расказваюць, што гэта хваравітая, трагічная геніяльнасць. Геніяльнасці як такой не відаць, але гэта запісваецца ў “дадзена”, таму што фільмы пра рэальных людзей, даўно і за кадрам некім прызнаных. Як казаў магучы Сяргей Патаранскі, “ну паслухайце, так справы ня робяцца”.

У канцы Баскіі рвануў кавер Алілуі. Правільна дзедушка прасіў больш яе не пець.