дай гурок

Май 9, 2011

Я тут, эй.

Спыніліся на секунду, паглядзелі “Пакаленне П”, стала неяк так сабе. Фільм сам склеены як адзін з тых ролікаў, пра якія расказвае, ад гэтага кружыцца галава і ўкачвае. Стоп, спярша пра кніжачку, канешне. Перадгісторыя такая: Жэнька невымерна любіў Пялевіна, мог стаць пасярод кухні, зачытваць і хахатаць. Праз прызму іх шалёных гісторыяў пра фуру шпрот і іншыя дзевяностыя я на Пялевіна і глядзела – нежненька. Чапаева і лісіцу на ровары любіла чуць больш. Але і пакаленне – выдатны матэрыял для экранізацыі, шчыльнай, пругкай, якая змушае забываць арыгінал. Так думаю.

А выйшла панура і напружана. Дыялогі парэзалі хаатычна, каб замяніць паўзамі (права на выкарыстанне паўзаў у кіно павінна выдавацца пасля нейкіх адмысловых ініцыяцыяў). Епіфанцаў раздражняе – глядзіш і нібы жуеш картонны латок для яек. Букету Ахлабысціна раскрыцца не далі, толькі Літвінава сама сабе маладзец (ну гэта калі любіш Літвінаву, мы да). Але больш сумна, што ў арыгінале ёсць задор, балаўство і, у нейкім нават сэнсе, дакументальнасць. У экранізацыі – неакуратнае, фальшывае прыпамінанне, гранне на разладжаных струнах калектыўнай балалайкі. І яшчэ многа там рознага. Хаця я б паслухала таго, каму спадабалася – не ўсё разумею ў сваёй рэакцыі. Кантрасту бы!

Якія ёсць харошыя фільмы пра дзевяностыя, – спытаў у выніку Н. Я сходу назвала “мамунегаруй” і “багіню”, што таксама характарызуе. А праўда, якія?

Рыта Хэйварт неверагодная дзікая кветка, гібрыд каралевы і шчанюка рэтрывера. У вобразе гітаны (што само па сабе!) яна дае нам самае смешнае фламенка на свеце і многа каляровых спадніц. У астатнім так сабе, не задавальняе ніводнай духоўнай патрэбы. Для стральбы пад паляшчым сонцам і смешных жулікаў без паняціяў ёсць макаронныя вестэрны. А для танцаў Рыты ўсе астатнія фільмы з танцамі Рыты.

венг. Szomorú Vasárnap

Жнівень 3, 2010

Наўрад ці здымаць кіно па песні ўвогуле мэтазгодна, тым больш меладраму, якая не рассыпае вакол сябе новую хвалю самагубстваў, а. Увесь сэнс раскрываецца ў пачатку, калі кампазітар агучвае, што песня нібы спрабуе сказаць табе тое, што ты не хочаш слухаць. І нівелюецца, калі аказваецца, што песня гаворыць пра халакост: адбіраюць кроплю самапавагі, трэба змагацца, о божа.

А песня-та насамрэч чорны атракцыён, які матае вантробы на карусельку ў такім сэнсе, што не назавеш харошым, а проста адчуваеш: да, да, праўда.

Нечакана цэлы стос фільмаў аб’яднаўся ў адну групу.
Крысанька ў ролі Місіс Паркер цэлае кіно зудзела нешта такое томным оталарынгічным голасам, малады кубінскі літаратар Шнабеля (у мяне новая нелюбоў – лацінаамерыканская сацыялка, усе гэтыя калені маці і спрацаваныя рукі), цяпер Баскія. Ува ўсіх выпадках героі нешта ляпаюць фарбай ці словамі, а галасы ў кадры і па-за расказваюць, што гэта хваравітая, трагічная геніяльнасць. Геніяльнасці як такой не відаць, але гэта запісваецца ў “дадзена”, таму што фільмы пра рэальных людзей, даўно і за кадрам некім прызнаных. Як казаў магучы Сяргей Патаранскі, “ну паслухайце, так справы ня робяцца”.

У канцы Баскіі рвануў кавер Алілуі. Правільна дзедушка прасіў больш яе не пець.

Нет, не затем я покупал федору и губил себе рейтинг на торрент-сайтах выкачивая три версии «Большого сна» плюс дополнительные материалы, чтобы потом взять и полюбить фильм «Выпускник», рассказывающий о том, как герой (hee-ro? what’s a hee-ro?) отказывается от роскошной нуаровой фемм фаталь и сбегает в безнадежный вудсток в компании глуповатой и бесхарактерной фифы с накладными ресницами.

Дастин Хоффман конечно лапушка и неотразим в ластах, но когда в первые же минуты понимаешь, что смотришь не человеческую историю, а манифест поколения, где каждый персонаж не живет, а символизирует, и каждый кадр преисполнен нарочитого значения, становится скучновато. Как исторический и культурный артефакт годится, как полноценное кино, которое пригодилось бы по жизни – так себе.

И заканчивается мутновато. Вот кабы они в автобусе разбились, а потом на финальных титрах вышел Цой и спел «Перемен»… Вообще было бы нехило, если бы в конце всех фильмов, претендующих на манифесты поколения, герои гибли, а потом выходил бы Цой и пел «Перемен».

Но Миссис Робинсон такая женщина-леопард конечно, here’s to her!

P.S. Янка! Янка! Зырь, оно работает!

Серыял “Інтэрны” дурацкі. Раздражняе, як наркатычныя кексы, таму што з-за ідыёцкай заварожанасці атцом Янам немагчыма перастаць. Гэты згустак плазмы, што ні робіць, а ўсё адно выклікае рэфлекторнае жаданне сузіраць. Нават гісторыя пра Міхалкова не памагла. Ебу і плачу.

Вытанчанае задавальненне было падвойным. Таму што ў падзяку за эўрыстычны подзьвіг беларускіх басейнабудаўнікоў, якія пралілі святло канспіралогіі на Мадоннаў з вязаннем (у наступных серыях!), я давязвала чорнае-прычорнае, пачатае не мною (гэта што такое? а гэта ўкарочаныя рады?!). Засвоіла нарэшце закрываць петлі гумкі іголкай, каб расцягваўся край. Прычым, здаецца, прыдумала свой спосаб, таму што глядзела ў схему праз раз.