The Guard (2011)

Снежань 26, 2011

Паглядзелі кіно, і захацелася сказаць, што яно слаўнае.

Міленькае смешнае – такога парадку:

I’m Irish. Racism is part of my culture.

Advertisements

ха

Кастрычнік 28, 2011

Паглядзела “Меланхолію”. Напэўна, я адвярнулася чыхаць у самым пачатку, калі паказвалі сутыкненне з зямлёй, таму да самага канца разглядала запаволеныя кадры загразання ў газонах як метафару меланхоліі. І толькі на апошніх хвілінах, да мяне дайшло што гэта фантастыка, што штука ў небе рэальна збіраецца ёбнуць. Уявіце мой шок.

Гэты абсалютны фінал узрушвае і спусташае, кропка і ўсё, па-за чарнатой кадру не застаецца ніякага развіцця, нічога, што можна дамысліць. І паколькі ў мяне неверагодная праблема з кропкамі, то хочацца завяршаць так любую гісторыю. Думка пра селекцыю, пра тое, што не ўваходзіць у спіс, структуру, школьнае сачыненне, усе нюансы і запасныя варыянты, усе дадаткі і пасляслоўі (мінула дзесяць год, героі тыя ж) – хочацца падарваць зямлю к чарцям.

Яшчэ я даўно і многа думала над тым, як правесці канец свету, ясна ж што плакаць не трэба. Куды бегчы, з кім развітвацца, якія бутэлькі адкаркоўваць. Гэта дае адчуванне фокусу, танізуе і цвярэзіць.

Вельмі цяжка цадзіць слова “падабаецца”, яно больш пасуе да кексікаў.

Яшчэ глядзелі апошняга Альмадовара, і я цалкам забыла, што пра яго думаю, увогуле. Таленавітая прапаганда? Нешта такое?

мне не стыдна

Студзень 24, 2011

Хто не паварочваў у метро на кастрычніцкай пасля параў, каб паглядзець серыял “Мяцежны дух”, тыя проста не чытайце. А мы да. Гэта неверагодна кепскае падваротнае бырла, толькі яркіх колераў і з газікамі. І вот я знайшла яго на торэнтах, з праваламі ў дубляжы, каб можна было слухаць гішпанскую і лавіць знаёмыя словы (праўда, там няма нічога з майго слоўніка, які: хамон, піва і попельніца). Ну можа быць, гэта мне замест серыяла “школа”, якога і якой у мяне не было. Праўда, паглядзела менш за чвэрць, дастаткова, каб абліцца слязьмі і заташніць ад радасці. Калі я дзялілася з Кацяй, тая сказала “дада, помню, я не бачыла заключную серыю, таму што быў нейкі семінар”. А я помню, што заключную серыю бачыла, таксама сімвалізуе.

А цяпер сенсацыя. Аказваецца, ёсць паўнаметражны працяг, салатава-ружовае роўд-муві, пасталелыя дзеткі едуць пець, зацяжарваць і паміраць – гастролі! Такі ж шок мяне напаткаў, калі Н. раздабыў неблагое нават бразільскае кіно, а там усе персанажы – найлепшыя сябры нашых бабушак, серыяльныя зоркі. І пытанне ў фільма сур’ёзнае (“як бы не праебаць жыццё”, па вялкім рахунку), але задаюцца ім усе гэтыя Анны-Марыі, з партугальскім шумным шыпеннем, бешанай мімікай і многа блёстак. Калапс! У нашым пракаце нават назву фільма не сталі перакладаць, а замянілі на ўсімі любімае “Хазяйка судзьбы”, ооо.

У фільме “чатыры мяцежныя дарожанькі” толькі Мія, Манэль, Марыса і Пабла. І аўтобус. І імкліва народжаная ў дарозе доч Міі. Ну гэта трэба паглядзець тым, хто разумее, а чом я. Яшчэ там ёсць слова “роканроль”. Пад уражаннем і так, для радасці, сфатаграфавала дзікі кіч, а цяпер люблю яго:

“Элен і рабяты” адстой, падарожжа па вуліцах дзяцінства скончанае, ну і жуць мы любілі тады.

Верасень 16, 2010

Назбіралася так многа перагледжанага, але я ўразумела, што ствараць персанальны каталог усяго ўжо не хачу, а выбранае трэба пераглядаць яшчэ, цяпер з пытаннем. Тут дапаможа, што я павязу многае паказваць Аляксандры.

А пакуль што пра рубанак. Дзіўная сітуацыя: немагчыма не пагадзіцца з усімі, каму рубанак спадабаўся куды больш за ыкспэндблз, ясна, што маецца на ўвазе. Супастаўленне вынікае ўвогуле з абмежаванасці, іх проста два было ўсяго, абавязковых да прагляду тут. Прытым цягне заступіцца за старычкоў у оптавай пастаўцы, нібы яны драны драпавы мішка, прывет мінулай эпохі, апошні яе рэверанс. Шварцнэгер як згубіўся калісьці апошнім кінагероем паміж кіно і рэальнасцямі, так і блукае без прывязкі. І гэтая абсалютна няхітрая шутка пра прэзедэнцтва мне раптам склалася ў нешта калейдаскопнае і ярасна сімпатычнае. Но, строга кажучы, яны абодва прывет эпохаў, толькі рубанак больш жывучы ў сёння.

Трэха сіяюшч, як матэрыял ён чакаў гэтага фасону, гэта бенефіс. Калі агромны бык гаворыць мілыя штучкі, такое заўсёды працуе. Чуллівасць бамбізы, слабасць напаўбагоў, усе любяць ахілесавыя пяткі. Усё іншае таксама было атлічна, але я выйшла з кіно і стала так змрочна азадачвацца, як герой кніжкі пра дзяцінства, што мне мама дала. Па-першае, чым далей ад экрану, тым асобней Трэха ад фільму (што парадокс, таму што яны ў прынцыпе акурат маналіт). Па-другое, мяне турбуе гэты гумар. Па складаным лагічным ланцужку, які цяпер не ўзнавіць, я раптам дакладна адчула: раз прыўкраснае кіно нараджаецца такім, то ўсё-ткі, напэўна, канец свету, точна. Гэта абсалютна эстэтычнае перажыванне, як ні дзіўна, і характарызуе рубанак з найлепшага боку, але ў мяне з ім праблема, якую нават сфармуляваць немагчыма, таму што я забыла, што там мы думалі ўголас пра канон, мастацтва і вартасці наватарства. І ўвогуле, дзе размова пра канон з апакаліптычным гарызонтам, там блізка пошленькае нешта пра калі-югу, гэта не тое. Так і нашу трывогу ў ноздрах.

Пільна ўглядаюся ў серыялы, амерыканскія (ведзь там пульсацыя, выражае нешта з чаянняў – пра экспертакратыю яшчэ скажы, ну). Але насамрэч я хачу і шукаю такое, як вот што:

Запоем паглядзела адзін сезон з жыцця мармонаў і спынілася на самым цікавым: старэйшую жонку выгналі з конкурса “Маці года” за тое, што яна “палігамістка” (пра што данёс прарок цэлай секты палігамістаў, помсцячы мужу пачценнай ледзі за ыджлфваврлта, ну разумееце?).

Сям’я, якая – галоўныя героі, схематычна нагадвае, між іншым, адну знаёмую секту гэтымі адносінамі да традыцыі і сябе ў ёй. Зрабіўшы эвалюцыйны крок (прабачце) ад секты, з якой яны родам (там жонкі-сёстры ў клёвых адзёжках з аборкамі, да самых пятак, з белымі косамі, хоры арыйскіх немаўлят і 170 унукаў у кожнага саліднага мужчыны), да, зрабіўшы крок, яны зажылі, як “нармальныя” людзі ў звычайным прыгарадзе, але як гэта магчыма? Афіцыйныя мармоны даўно сталі нудным абы-што, прычым, здаецца, у крыўдзе на тое, што іх асацыююць з палігаміяй, гэта самыя апантаныя стукачы на фундаменталістаў. У нашых герояў унутраны двор, агульны на ўсіх, а звонку гэта тры розныя гаспадаркі: сям’я і дзве адзінокія суседкі. І пастаянна трэба баяцца! Ну так па фільме. Усё ў гэтых псеўдаантрапалагічных замалёўках радуе мяне.

Прарок секты дае “Вялікія карамельныя горы” на рарытэтнай гітарцы, і ў кожнай дэталі, хоць гэта і стылізаваная казка, такі непамысна інны свят, так цікава, што я ўжо думаю, што яшчэ пачытаць.  Першым дзелам падумала пра ўбіты нам у галовы мультыкультуралізм (у гэтым месцы цікава, каго я называю “мы”). Вродзе што страта тэхнікі вышыўкі дзікабразінымі іголкамі – непапраўная для чалавецтва, а такія прыкольныя цёценькі табунамі – пагроза маральнасці.

Дарэчы тэма выгнання пубертатных хлопчыкаў была ў Lie to me, толькі там паліткарэктна называлі гэта проста сектай.

А знята ўсё падобна да “Мэдмэн” (там, здаецца, нехта і ў тытрах перасякаецца), і таксама, па вялікім рахунку, патрыярхальнае жыццё, мужчына працуе, і нежныя жонкі грызуць ля вакна касу.

Ёсць яшчэ амішы, што хаваюць пад дзіўнымі ўборамі гольфы з каёмачкай. З амішамі Буш рукаўся, а пра гольфікі я маю (не без раздражнення), што сказаць, і гэта гучыць так: хосы больш-менш удаліся, а флэшы караціць.

Гуру замежнага вязання Элізабэт Цымерман апісвае пятку “я не буду думаць пра гэта сёння” (цытатна, да? “afterthought heels насамрэч). Гэта калі вяжаш даўгую кішачку да самага канца, а потым прарэзваеш на месцы пяткі нітку і вывязваеш яшчэ адзін мысок, які будзе пяткай. Гучыць як голем. Зноў жа, пераклад: усходні сусед перакладае гэта як “непродуманная пятка” – чуецца падспудны папрок. МК маячыць на даляглядзе і меланхалічным, але трубным голасам зазначае, што “строга кажучы, гэтая пятка не АДБЫЛАСЯ”. (Божа, за што мы яго так вульгарызуем?)

Карацей, я знаю два прыклады такой пяткі ў рэальным жыцці:

Чашніцкія шкарпэткі (экспедыцыя ’08, хехе), пра якія мы ўсё думалі, што да чо.  Ёсць такі закон: колькі не хадзі ў поле, усё адно не хапае грунту.

І кіно з неверагодным Ўокенам (ён там цар, ну чыста цар) “Каралі суіцыду”. Канцоўку прывязалі потым, выбралі з пяці варыянтаў, і хаця так часта робяць, тут выглядала менавіта пяткай. Усё размазалася, і нават палосы на вадзе нібы здымаў іншы аператар.

Цымерман піша, што галоўны плюс такой пяткі ў магчымасці яе лёгка замяніць пасля сканчэння працы. Ну і як бы вот.

За последние дни начитался зарубежной прессы о конце эпохи кинозвезд. Герои, одно присутствие которых на экране в былые времена обеспечивало любому, пусть даже плохонькому во всем остальном фильму, стабильную кассу, теперь нужны лишь для того, чтобы заполнить паузы между спецэффектами. Или не нужны вовсе. Вот, говорят, представьте, много ли людей узнает в лицо на улице главных героев фильма «Аватар», побившего рекорды кассовых сборов за всю историю существования кинематографа.

Необходимости в убедительных сюжетах и остроумных диалогах тоже, кажется, нет уже довольно давно.  Всякий раз после просмотра очередного блокбастера мне хочется сочинить негодующий текст о несоответствии моих ожданий вкусам современного зрителя. Но оказалось, такой текст уже есть. Кинофильм «Шелковые чулки». 1957 год, между прочим.

Today to get the public to attend a picture show
It’s not enough to advertise a famous star they know
If you want to get the crowd to come around, You gotta have

Glorious Technicolor
Breath-taking Cinemascope
and stereophonic sound

The customers don’t like to see the groom embrace the bride
Unless her lips are scarlet and her bosom’s five feet wide, in

Glorious Technicolor
Breath-taking Cinemascope,
or Cinerama, VistaVision, Superscope, or Todd-A-O
and stereophonic sound
and stereophonic sound

You all remember Lassie that beloved canine star
To see her wag her tail the crowds would come from near and far
But at present she’d be just another hound, unless she had

Glorious Technicolor
Breath-taking Cinemascope
and stereophonic sound

и так далее.

То есть, для тех, кто по-английски не очень, так прямым текстом и говорится, что публику больше не интересуют ни сценарий, ни режиссура, ни звезды, хоть бы даже сама собака Лесси, не говоря уже о каких-нибудь Монро или Эве Гарднер, если в фильме не применяются новейшие технологии: великолепный техниколор, сногсшибательный синемаскоп и стереофонический звук.

В фильме текст песни немного отредактировали, оригинальная версия здесь.

Are you watching closely?

Май 29, 2010

Однажды во время того, как бушмены исполняли свои связанные с дождем ритуалы, на горизонте появилось маленькое облачко, стало расти и темнеть. Пошел дождь. Но когда антропологи спросили, считают ли бушмены, что это их ритуальные действия вызвали дождь, им ответили взрывом хохота.

Фільм “Прэстыж” – уцялесненне таго, чым прыблізна маглі стаць і новы Холмс, і “Уяўлярыюм”, сей жар в груди, ширококостный хруст. Спантанна перачытала кавалак Дуглас. Напэўна харошыя антраполагі мусяць адфільтроўвацца ўвогуле па гэтым уменні – пісаць свае трактаты неверагодна паэтычнай мовай. Ну і яна піша, што цуд – заўсёды досвед немагчымага, вымаўленне правільных словаў і выкананне правільных рухаў не робіць здзяйсненне цуда абавязковым. Тым не менш, часам ён адбываецца. Вот ужо не ведаю, чаму зварот да Дуглас і прагляд гэтага кіно супалі (абодва – выпадкова), але фільм поўны сітуацыяў, калі ўсе рухі выкананыя правільна, але адбываецца катастрофа. Фармальна, гэта не цуд, а механіка, і гэта вядома штукарам, якія больш за ўсё церпяць ад няўдач. Але, калі механіка парушаецца, то недасягнуты поспех пачынае выглядаць іначай. І, калі ўсё падпарадкоўваецца механізму, то цуд – гэта калі лакаматыў трапляе ў рэйкі.

А, ілюстрацыя. Вадасцёк “Прэстыж”.

Шучу.

Старость Мамулян провел в Голливуде, и была она тяжелой. Его жена, в течение 20 лет страдавшая алкоголизмом, стала настолько жестокой и сумасбродной, что слуги не могли с ней уживаться. Старики жили одни, окруженные своими любимыми кошками: их было более сорока, и они изгадили весь их дом.

Шчоўкнуўшы выпадкова на песні пра тое, як дзевушка можа ўсё, носячы шоўк і сатын, я паспяхова пастанавіла, што гэта такі аналаг “бэст гёлз фрэндз”. І адзкі здзівілася, што гэта рымэйк “Ніначкі” з Гарбо, якую я акурат сабралася глядзець.

Сакрэт ахуеннасці абсалютна галівудзкага мюзікла я прыпісваю факту своечасовай эміграцыі рэжысёра з Тыфлісу (такі кінематаграфічны Аверчанка, крыху менш азлоблены). Сцэна вечарынкі ў камуналцы (атмасфера страху і крывавага тэрору) пабівае цэлы фільм “Стылягі”, асабліва што я люблю, калі танец зажыгацельны не мантажом, а ўласна танцам. Камеру пад каленку не вельмі люблю.

І смех такі неглупы, таму што ў цэнзураваным лісце, у песні пра горныя курорты Сібіры праступае нібы перажытае веданне, але яно не ўвекавечвае пафас пакутаў. Проста чувак, якому пашанцавала своечасова зваліць, дае сваім героям казачны шанец своечасова зваліць таксама. І хаця ўсё гэта лёганька, як хімічная пасціла, вельмі ясна, што да чаго, дзе шутка над вядомым (а не міфатворчасць). І лёганька неяк правільна.

*Аляксандра, качайце. Я вам мінулы раз няправільна склала анатацыю, а тут вона што.

Silk Stockings

Вельмі шкада, што першага і трэйцяга Фрэдзі (прызнаных найлепшымі, да?) мы перагледзелі пасля, а не замест новага. Новы віток бессаромнасці, неяк так цяпер робіцца бізнэс.  А калі дапусціць, што гэта не нікчэмнае кіно, а новая такая мова, якую разумеюць прыстойныя, але новыя людзі, то бачыш пад вакном калону, якая пераможным маршам фігачыць у будучыню. Паварочваешся да люстэрка, а там (такая маладая, а ўжо) – рэтраград. Адно дзела чытаць пра рэтраградаў у кніжках, другое – выбягаць на дарогу і крычаць “эвалюцыя, стой, нам не туды”, нібы ты раптам ведаеш, куды. На кантрастах такія рэчы высвятляюцца.