просценька

Студзень 13, 2011

Кіно. Сёння ў госці прыходзіла Каця, і я стала пералічваць, колькі серыялаў прагледзела ў межах праекту “паглядзець УСЕ серыялы”. Выйшла многа. У такім маналогу кожны пункт патрабуе кароткай аргументацыі, акрамя “ну проста клёвы”. Выйшла так, што “Стакроткі” я цаню за кранальны і мілы чорны гумар плюс карцінка, Fringe – за непахісную Алівію Данэм і апетыт прафесара Бішапа, Lost у сухой рэшце зачароўвае лінгвістычным асарці (і мне там вельмі не хапала сям’і хутарскіх латышоў). Потым узгадала, у апошняй серыі Good wife (а я перш за ўсё люблю і па-дурацку суперажываю Маргуліс яшчэ з хуткай дапамогі) было такое: галоўная гераіня Аліша размаўляе з сынам яго каляжанкай.  Каляжанка кажа “я хачу стаць адвакатам, міжнароднае права”, а сын як бы адказвае “я хачу прабіць вуха”. І Аліша рэагуе сціплым адвакацкім смехам. І тут для мяне гэта становіцца адным з самых правільных кінематаграфічных смяшкоў на свеце, і персанаж картоннай забаўляльнай цялежкі атрымліваецца глыбокім і правільным, а серыял вельмі блізка любімым.

Ніткі. Рукавічная зіма. Усё часцей мне пакідаюць вырашаць, якія каму трэба рукавіцы, і так выходзіць намнога лепш. Напэўна, трэба пераставаць брацца за чужыя жаданні ў прынцыпе, я ведзь іншага хачу. Жакард тройкай выглядае так, напрыклад, але мярзотныя фота мяне парадкам дасталі. На жывой рукавіцы не было гэтага гуляння петляў і крывізны, я ж знаю! Канфлікт тонкасці вязання яшчэ ў тым, напрыклад, што тоўстыя цяплейшыя. А сапраўдныя і крутыя ўзоры ўсе разлічаныя пад іголкі. І зараз я вяжу агромнага памеру (18 петляў на пруток, здавалася б) нешта, каторае спадзяюся ўваляць. Гэта кампраміс свастыкі і тэрмаізаляцыі. Што казаць, я баюся паразы і марнасці ў выніку.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: