метастазы аптымізму

Лістапад 22, 2010

Мы жывыя, толькі маўчым. Гэта выглядае умно, думаю: сабака, калі маўчыць, то адразу чыста прафесар.

Патлумачым карцінку. Адзінае саабражэнне пра вязанне ў мяне звязанае з пакаленнем, што мы жывем. Глупая бабская праграма для вышыўкі крыжыкам навучыла рабіць вокамгненную схему па клетках для шрыфтоў (дзе яна была, калі мы малявалі бэтмэна). Я звязала эээ SOMETHING FOREVER, як папрасілі, і задумалася, як гэта можна разумна прымяніць. Нарадзіцца бы раней, і можна ўкласці ўменне вязаць крутыя літары ў красівае слова хуй, феномен ці роканроль. А цяпер гэта зноў проста размова пра вязаную яешню. Уся азбука ў зборы, і няма ані слова, каб, ну знаеце, СЛОВА. Асновы састрасены, а сатрасаць асновы, якія ўжо сатрасены – ўкачвае.

Пра кіно ўвогуле не саабражэнне, затое таксама пра настальгію па часах, калі нас не было (гэта, магчыма, самая соль рэтраспектывы). Фанатычна ўзгадваем песні з любімых кінафільмаў і шукаем усе каверы на іх.

Маё вязанне спантанна многа хвалілі апошнія некалькі дзён, і з’явілася дрож. Скрыні нітак пранізліва глядзяць у вочы і прапаноўваюць замуж, я ж не знала, што ўсё так сур’ёзна будзе, калі сп’яну набрала першую пятлю.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: