Верасень 16, 2010

Назбіралася так многа перагледжанага, але я ўразумела, што ствараць персанальны каталог усяго ўжо не хачу, а выбранае трэба пераглядаць яшчэ, цяпер з пытаннем. Тут дапаможа, што я павязу многае паказваць Аляксандры.

А пакуль што пра рубанак. Дзіўная сітуацыя: немагчыма не пагадзіцца з усімі, каму рубанак спадабаўся куды больш за ыкспэндблз, ясна, што маецца на ўвазе. Супастаўленне вынікае ўвогуле з абмежаванасці, іх проста два было ўсяго, абавязковых да прагляду тут. Прытым цягне заступіцца за старычкоў у оптавай пастаўцы, нібы яны драны драпавы мішка, прывет мінулай эпохі, апошні яе рэверанс. Шварцнэгер як згубіўся калісьці апошнім кінагероем паміж кіно і рэальнасцямі, так і блукае без прывязкі. І гэтая абсалютна няхітрая шутка пра прэзедэнцтва мне раптам склалася ў нешта калейдаскопнае і ярасна сімпатычнае. Но, строга кажучы, яны абодва прывет эпохаў, толькі рубанак больш жывучы ў сёння.

Трэха сіяюшч, як матэрыял ён чакаў гэтага фасону, гэта бенефіс. Калі агромны бык гаворыць мілыя штучкі, такое заўсёды працуе. Чуллівасць бамбізы, слабасць напаўбагоў, усе любяць ахілесавыя пяткі. Усё іншае таксама было атлічна, але я выйшла з кіно і стала так змрочна азадачвацца, як герой кніжкі пра дзяцінства, што мне мама дала. Па-першае, чым далей ад экрану, тым асобней Трэха ад фільму (што парадокс, таму што яны ў прынцыпе акурат маналіт). Па-другое, мяне турбуе гэты гумар. Па складаным лагічным ланцужку, які цяпер не ўзнавіць, я раптам дакладна адчула: раз прыўкраснае кіно нараджаецца такім, то ўсё-ткі, напэўна, канец свету, точна. Гэта абсалютна эстэтычнае перажыванне, як ні дзіўна, і характарызуе рубанак з найлепшага боку, але ў мяне з ім праблема, якую нават сфармуляваць немагчыма, таму што я забыла, што там мы думалі ўголас пра канон, мастацтва і вартасці наватарства. І ўвогуле, дзе размова пра канон з апакаліптычным гарызонтам, там блізка пошленькае нешта пра калі-югу, гэта не тое. Так і нашу трывогу ў ноздрах.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: