В Юте все, кроме сусликов, романтично

Жнівень 31, 2010

Пільна ўглядаюся ў серыялы, амерыканскія (ведзь там пульсацыя, выражае нешта з чаянняў – пра экспертакратыю яшчэ скажы, ну). Але насамрэч я хачу і шукаю такое, як вот што:

Запоем паглядзела адзін сезон з жыцця мармонаў і спынілася на самым цікавым: старэйшую жонку выгналі з конкурса “Маці года” за тое, што яна “палігамістка” (пра што данёс прарок цэлай секты палігамістаў, помсцячы мужу пачценнай ледзі за ыджлфваврлта, ну разумееце?).

Сям’я, якая – галоўныя героі, схематычна нагадвае, між іншым, адну знаёмую секту гэтымі адносінамі да традыцыі і сябе ў ёй. Зрабіўшы эвалюцыйны крок (прабачце) ад секты, з якой яны родам (там жонкі-сёстры ў клёвых адзёжках з аборкамі, да самых пятак, з белымі косамі, хоры арыйскіх немаўлят і 170 унукаў у кожнага саліднага мужчыны), да, зрабіўшы крок, яны зажылі, як “нармальныя” людзі ў звычайным прыгарадзе, але як гэта магчыма? Афіцыйныя мармоны даўно сталі нудным абы-што, прычым, здаецца, у крыўдзе на тое, што іх асацыююць з палігаміяй, гэта самыя апантаныя стукачы на фундаменталістаў. У нашых герояў унутраны двор, агульны на ўсіх, а звонку гэта тры розныя гаспадаркі: сям’я і дзве адзінокія суседкі. І пастаянна трэба баяцца! Ну так па фільме. Усё ў гэтых псеўдаантрапалагічных замалёўках радуе мяне.

Прарок секты дае “Вялікія карамельныя горы” на рарытэтнай гітарцы, і ў кожнай дэталі, хоць гэта і стылізаваная казка, такі непамысна інны свят, так цікава, што я ўжо думаю, што яшчэ пачытаць.  Першым дзелам падумала пра ўбіты нам у галовы мультыкультуралізм (у гэтым месцы цікава, каго я называю “мы”). Вродзе што страта тэхнікі вышыўкі дзікабразінымі іголкамі – непапраўная для чалавецтва, а такія прыкольныя цёценькі табунамі – пагроза маральнасці.

Дарэчы тэма выгнання пубертатных хлопчыкаў была ў Lie to me, толькі там паліткарэктна называлі гэта проста сектай.

А знята ўсё падобна да “Мэдмэн” (там, здаецца, нехта і ў тытрах перасякаецца), і таксама, па вялікім рахунку, патрыярхальнае жыццё, мужчына працуе, і нежныя жонкі грызуць ля вакна касу.

Ёсць яшчэ амішы, што хаваюць пад дзіўнымі ўборамі гольфы з каёмачкай. З амішамі Буш рукаўся, а пра гольфікі я маю (не без раздражнення), што сказаць, і гэта гучыць так: хосы больш-менш удаліся, а флэшы караціць.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: