ногі як сімвал нізу

Ліпень 20, 2010

Ну мы паглядзелі, як прадуць, захацелі калаўрот, электрапр-у, сто мільёнаў кіло воўны, а заадно машыну, каб ездзіць, і ўсё такое.

Калі ўва ўсім і трэба дайсці да асноваў, то засяроджанасць на лёне была адцягненнем увагі. Я не чула яго, лён не чуў мяне, і ніякія прыкладзеныя намаганні не ратавалі ад канфузу. Прывыкшы, што, пры пэўнай упёртасці і канцэнтрацыі, у цябе атрымліваецца ўсё, вельмі цяжка прыняць факт, што твая нітка такая:

Калі ў рукі трапілася воўна – ооо пайшло, пайшло. Было многа размоваў пра фундаментальнасць лёну, але вот я чытаю БМ, там і на воўне няслабыя змеі ляжаць. За паўгадзіны да ад’езду была завучаная верацённая маторыка, і скручаны нераўнамерны кавалак то роўніцы, а то і рэальна ніткі:

Самае галоўнае, што я нарэшце ўбачыла гэтую сваю легендарную  Z-крутку. Выпрасіла кавалак і стала фігачыць пробнікі. Простая гладзь так відавочна і бессаромна паўзе ўправа.

На калаўроце прадуць Z, круцячы па гадзінніку, а калі ссукваюць дзве ніткі ў адну, то круцяць наадварот і атрымліваюць S, яны, напэўна, адна адну ўраўнаважваюць у выніку. Мне ніхто не змог патлумачыць чаму нельга адразу круціць супраць гадзінніка, але, раз ляўшы пралі ўсе ніткі наадварот, то, тэарэтычна можна. А, во што яшчэ: верацяно круцілі ў адваротны бок, каб рабіць тагасветную нітку па жаніха хадзіць (таксама БМ). Ок.

Заадно мы з Сяцко сталі рабіць замеры яе і маіх петляў. Рассудзіць, хто якім спосабам вяжа, дапаможа інструкцыя, але я пакуль збіраю сілы глянуць уважліва.  Карацей, ружовыя палавінкі мае, зялёныя – сяцкоўскія. Но і лютыя паводзіны самакруткі, клубочак якой выдала нам Наста, не забываем. Хаця воўна касее не так моцна, да?

А ў карычневай нітцы, якая тады скакала казлом у шаліку, чатыры ніткі, скручаныя S, кожная складаецца са звітых S і Z. Но гэта мне пакуль нічога не тлумачыць, юнай, недасведчанай.

Advertisements

11 каментарыяў to “ногі як сімвал нізу”

  1. jaukala said

    Вам стопудова павінныя былі расказаць, што воўну пралі толькі замужнія(ну версія, версія), бо яна выклікала ў маладых і нявінных непрылічныя асацыяцыі.

    Я не знаю да чаго гэта, проста мяне калбасіць ад гэтага факта))

    • janecarp said

      канешне, з адсылкамі на стараж. грэцыю, тут усё ок.

      затое ў мяне нарадзілася іншая эзатэрычная канцэпцыйка па маршруце залатое руно-знак задыяка баран, вот гэта сапраўдная дурка!

      • jaukala said

        можна пакрасіць золатам а потым прасці візуалізуецца вельмі добра, эдакая каніцель

        • janecarp said

          да не, я пра сімвалічныя аспекты і метафізіку апантанасці.
          хаця золатам красіць увогуле ніколі не лішне, любая бабушка скажа, калі трэба легітымацыяў.

  2. Ананім said

    вы зялёныя петлі з цотнага боку не затую сьценку бралі, таму яны каласком плятуцца

    • janecarp said

      (падпісвайцеся!) там прыкладаецца спасылка, якая падказвае, што не бывае “не той сценкі”. мы звяралі свае петлі, якія тацяна завучыла ад бабулі. да, выходзіць скрыжаваная, на гэта і было цікава паглядзець.

      • забыла падпісацца said

        з вамі размаўляе зялёны дракон тацяна
        я цотныя рады не за той бок брала

        • janecarp said

          трэба паставіць галачку, каб без подпісу нельга, а то вон!
          вазьміце гэта ў прыклады да якабсана, там, дзе камунікатыўная функцыя)
          я ж вязала, як вы мне паказалі свае петлі. напэўна, вы па сітуацыі самі іх мяняеце. увогуле да, я ж помню, мы там яшчэ глядзелі, што ў вас не былі скрыжаваныя. правы.

        • janecarp said

          а. яшчэ помніце, я на нейкіх вашых рукавіцах здзіўлялася, што яны ў вас былі скржаваныя – па колу-та вы не ставіце іх у няцотных радку на месца, і былі таксама такія каласкі.

          • забыла падпісацца said

            быў калісьці культ каласка, я помню. асабліва ў гумцы – не цягнецца так і дужа харошанькі.

            а насамрэч, канешне, па рознаму вяжацца

            • janecarp said

              у мяне ад дробнадысперснай інфармацыі галава калечкам, таму хачу ўсё-ткі павязаць усімі петлямі, запомніць высновы рукамі і больш не думаць.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: