мне нравится идея танца как социального действия

Ліпень 7, 2010

Нарэшце паглядзела (дзякуй, Таня). “Перад світаннем” падаўся неблагім, але крыху нудным, многа французскага многагаварэння і маладзёжнай ідэйнасці, абчаравальнай бландзінкі з мыслямі. А “перад заходам” падсвяціў і аб’яднаў усё ў цудоўнае цэлае. У першым яны знаёмяцца і дамаўляюцца сустрэцца. У другім сустракаюцца, але не тады, калі дамовіліся, а праз дзевяць год, і тут пачынаецца камемарацыя, харашо. Высвятляецца, што яны культывуюць у памяці абсалютна розныя версіі таго важнага дня. Потым высвятляецца (вот тут зноў, праўда, многа лішнегаварэння), чаму яны гэта робяць, калі насамрэч помняць аднолькава. Прычым у героя ўжо ёсць грошы на іншы самалёт, можа смела забіць на рэйс, але вельмі страшна, таму што немагчыма зразумець, ці трэба. І вот ён сцелецца за гераіняй, цягнецца за ёй да апошняга, яшчэ крыху, яшчэ чуток, цягне час, чакае, каб у нейкую трэшчынку лінула святло і падказала яму, што рабіць.  Гэтае спалучэнне трагічнай амеханіі і дачыненняў, заснаваных выключна на перадгісторыі (у іх больш ні-чо-га няма), кранае.

Advertisements

4 каментарыя to “мне нравится идея танца как социального действия”

  1. Darota said

    Дзякуй! Кранальна прыемна, што меркаванне наконт фільмаў супала, і што вы такі знайшлі на іх час. У мяне, праўда, у нейкай ступені есць асабісты перанос на сюжэт, як заўседы, спрабую знайсці блізкае ў далекім.

    • janecarp said

      я ўласна нават не час знайшла, а іх знайшла, мы затусавалі ўсе мае фільмы на альфрэда, і вот я акуратна пераглядаю)
      дарэчы, я вельмі канкрэтна, менавіта ў другім, адчула нейкі менавіта ваш момант

  2. Darota said

    Оо, альфрэд ) Як ен пажывае? Трэба будзе неяк дабрацца да яго розуму)
    Ведаеце, я вельмі баюся такіх маіх момантаў, асабліва, калі спрабуеш гэтыя моманты вось так праз стужку показаць камусці, а чалавек не прасякае, альбо просякае не тое. Напэўна не трэба такое практыкаваць..

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: