black-and-white drama with some film noir aspects

Май 3, 2010

Такое можна параіць з-за, напрыклад, момантаў. Манро ў джынсіках, харошы таўстун Пол Дуглас з бровамі. І яшчэ Манро выходзіць з мора, кажа “мне вада ў вуху”, а жаніх хапае яе за ногі і пачынае вытрасаць ваду. Гэта клёва, ледзь знайшла карцінку.

Я да апошняга чакала, як пад надрыўную музыку ўтопяць немаўля ці нешта яшчэ драматычна-непапраўнае. Там Барбара Стэнвік выбірае рамантычную прыгоду ў форме мудакаватага чувака сумніўнай прыцягальнасці, і адумваецца з нейкімі разважлівымі вензелямі пра мараль, калі ён раз пяты вырашае яе патрэсці, як пададзяяльнік, знаеце. Гэта як калі збіраешся залезці ў тэлефонку накрасці дроту, а потым цямнее, кампанія радзее, кураж знік, і ты застаешся сам-насам з чалавекам, з якім не варта пачынаць заварушкі. І ён пра цябе думае тое ж, а вам дрот красці яшчэ. І ты пачынаеш узгадваць Біблію ці хоць каго-небудзь аўтарытэтнага, каб зліцца, пакуль не позна.
Амаль надумала нешта пра меладраматычнае старое кіно, але ну нельга ж так проста – ўзяць сказаць. Пажаваць трэба, папорціць і забыць. Так што меркавання зноў няма, але Манро ў джынсіках мне падабаецца. Мне ўвогуле падабаецца Манро, яна кацяткі.

Гэта як калі збіраешся залезці ў тэлефонку накрасці дроту, а потым цямнее, кампанія радзее, кураж знік, і ты застаешся сам-насам з чалавекам, з якім не варта пачынаць заварушкі. І ён пра цябе думае тое ж, а вам дрот красці яшчэ.

Advertisements

6 каментарыяў to “black-and-white drama with some film noir aspects”

  1. Ананім said

    друг, спасыбі за о бразэр, такое кіно, мяне аж расьпірае

    • janecarp said

      так-так, гэта можа быць ніка альбо аляксандра, але лексікалагічная экспертыза нам падказвае! но вы ўсё адно чучуць падпісвайцеся, хаця б літаркай)
      і канешне на здароўе, я рада

      • Ананім said

        ой, я проста па сьвежым сьледзе, бо, па ходу, была апошняй, хто браў у вас гэтае суцэльнае “слідкуй за руками цього проповідника” )
        ішчо кінагіда ў вас забраць, і тады наступіць поўнае майскае шчасьце

        • janecarp said

          а я ўчора ўначы яшчэ для аляксандры рабіла сеанс прапаганды)

          абяцала вашай маме фільмаў пра гамсуна і па матывах. так што выносьце вёдрамі, многа выходзіць

          • Ананім said

            у мяне столькі тазікаў ня будзе ) але гамсун для мамы — гэта сьвятое, так што чакайце нашэсьця (тут бліжэйшыя выходныя намячаюцца выходнымі, вы будзеце дома?)

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: