(Wo, wo, wo)

Красавік 17, 2010

Цяпер я пра культавае.

Першая палова, якая выяўляе нашае любімае – экзістэнцыйную ташнату – неймаверна прыўкрасная. Нарэшце ўбачыла кінематаграфічнае ўвасабленне (дакументальная дакладнасць) майго любімага тэгу ўнутраных станаў (іх два – “ташніць” і “ў скафандры”). Зроблена ўсё так дыхтоўна, адмыслова, кадрык да кадрыка, рэплічка да рэплічкі – адразу ляпілі ўвесістую цагліну шэдэўра.

З моманту, калі праблема ташнаты вырашаецца праз уцягванне ў не самае пародзістае эмацыйнае жыццё, становіцца ясна, што яны выбягуць у выніку з царквы, адбіваючыся крыжыкам. У скрайнім выпадку магло развязацца суіцыдам Дасціна Хофмана пад надрыўную музыку ці яшчэ пара варыянтаў. Насцярожвае хуткасць, з якой юнец пераключаецца на доч. І я падумала, што гэта ўсё плоха. Яны сядаюць у аўтобус і ціпа едуць на вудсток, такі маніфест пакалення. Н. рэзонна заўважыў, што мы-та знаем тут у сваім стагоддзі, у што гэтыя мілыя дасціны хофманы вырастаюць. Да, і толькі некаторым з іх шанцуе хвалявацца пра дыван, які рэальна збіраў пакой у ахапак, альбо хадзіць па гэтэльным нумары з кракадзілавым хвастом. Так ён з хвастом пра гэта і хадзіў, уласна кажучы.

І я раздражнілася, задумалася пра пірамідку Бурдзье, па якой нізы атрымліваюць  свае новыя культурныя пакеты памятымі і пажаванымі. А потым перадумала. Таму што ўсё ў карціну закладзена і правільна выглядае, калі дапусціць, што галоўнае пытанне фільма гучыць як “Якім менавіта чынам людзі дуракі?”. Я лічу лепшым маніфестам “Июльский дождь”, таксама пра ташнату. Ён ціхі, адстаронены, і ў ім невядомая душэўная мука точыць рэальна прыемных людзей, а не такіх, якіх я ў жыцці стараюся абмінаць. Але гэта пытанне, якія фільмы глядзець – пра блізкіх табе персанажаў (люстэрка) ці пра тое, як бывае (вакно). І “Выпускнік” – выдатны фільм-вакно, вакно цягніка, што праяжджае праз мясцовасці, якія ты выбраў бы праспаць. Спаймаць сябе на крыку “унясіце” і нежаданні знаць Іншага – харошыя лекі ад снабізму. Польза!

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: