правая, левая, удар!

Сакавік 29, 2010

Я не прапускаю магчымасці імпрув май інгліш, ну хоць так. Чортаў пацанчык, які вядзе хуліганскі блог Коэна, павесіў пост (я вучуся! гэта на запыт “history of knitting” такое) пра пікантнае вязанне: Knit One, Purl Two, Flog Three.

Цяпер я запомню, што knit – гэта вязаць правай, purl – вязаць левай. А flog, панятнае дзела, ужо не пра вязанне, але таксама прыгадзіцца.

А калі па сутнасці, то гэта мала адрозніваецца ад вязанай яешні. Весела, але другасна і надаедліва. Нехта вырашыў рэабілітаваць вязанне і ДАКАЗАЦЬ, што яно не проста бабскі занятак. Свет ломіцца ад доказаў, але кожны дзень нехта новенькі паведамляе “о блін, а я не ведаў, што вязанне можа быць вясёлым і сучасным”. Паўторамі можна нейтралізаваць што заўгодна. У нас на электронным будзільніку, напрымер, стаяў “Турэцкі марш” Моцарта, і я ўставала ў школу. Так я дагэтуль нічога не магу сказаць пра марш, таму што чую ў ім толькі адно “бля, шэсць трыццаць, я яшчэ хвілінку ну калі ласка”. Тут што важна ўдакладніць: я бясконца вітаю гэтае “каб было весела”, але выбешвае слова “даказаць”. Калі хочаш даказаць, напішы трактат, напрыклад.

А я хачу дыялектыкі, рэабілітаваць вязанне абратна і даказаць, што яно можа быць унылым і занудным!

Advertisements

4 каментарыя to “правая, левая, удар!”

  1. Ананім said

    паўпражняйся ў інглішы на гэтым 🙂

    наколькі я паняў, ёсьць такая старажытная мова праграмаваньня – лісп. і зараз кожная новая генерацыя праграмераў адкрывае (або нават вынаходзіць) яе для сябе.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: