Эндзі Ўорхал, я не твой!

Сакавік 9, 2010

Пайшлі на Алісу, подлыя нізкія сволачы, таму што лёгка мелі дэфіцытныя квіткі. І паплаціліся, я лічу. Па-першае, што такое з кіно? Аватарызацыя! Відаць, гэта ўсё-ткі была веха, а так адразу не скажаш. Нават трэйлеры мульцікаў (з анімацыяй таксама фігня, эвалюцыя зайшла ў тупік) паказваюць нейкае там племя і чувака, які сядлае няўцямную драконаватую фігню з крыламі і гуляе па фіялетавым лесе з дзіўнымі казюркамі і гаварашчымі лілеямі. Ад трыдэ баляць вочы, можна глядзець толькі адным, а два адразу не факусуюцца. Зняць ачочкі таксама нельга. На кінапарку ўсе абмеркаванні фільмаў зводзяцца да крытыкі шырыні праходаў між крэсламі і “акуляры рэжуць за вухам”.  Ад сябе магу дадаць, што была занятая ў кіназалі пакетам карамелек і разгляданнем зялёнага шаліка. Звязана так сабе (нават вузлы тырчаць), але яго так царственна на сабе неслі, што ого.

Я інтуітыўна трываць не магу Бёртана ўвогуле, яго стыль выклікае ў мяне злосць (не знаю, чаму, месцамі прызнаю, што аб’ектыўна няблага, а даглядзець рукі-нажніцы проста не змагла). Але тут не сільна і Бёртан жа. Ну да, тут жа аватар! Мы было пачалі салідарызавацца з людзьмі, якім таксама не сільна спадабалася. Але яны аказаліся зусім іншымі людзьмі (“карцінка красівая, трэба прызнаць, кіно-паштоўка”). Па мне, узорная кіно-паштоўка – “Эўфарыя”. А гаварашчыя лілеі ў фіялетавых лясах (здаецца, былі неблагія ў Мэддзіна, каторы паводле Гамсуна, між іншым) нагадваюць карціны з гэтай плешкі на пляцы Волі, на каторых цмокі, голыя дзевы і такі ўсякі кічавы дэкор. Гэта не прыгожа, а багата, як ружовыя фужэры з золатам у краме “Крышталь”.

Ну і вот, Аліса раззлавала так, што хацелася хуйнуць з нагі чалавеку, які штурхнуў у тралейбусе (славабогу, гэты тралейбус вёз нас у прыемныя госці-ластык, эмоцыя сцёрлася – каму прыемна быць чугунком гарачай ярасці). А цяпер так хочацца зразумець, чым раззлавала. Напрыклад, я люблю Эн Хэтуэй, і там харошая сабака, мілыя тоўстыя каратышкі (здаецца), ну былі ж моманты, каб нацягнуць на нейкае нейтральнае “няблага”. Але нейкая татальная неахайнасць: у сцэне чаяпіцця лётае так многа лішняга посуду, гукаў і жэстаў, што заташніла. Затое мне нечакана спадабаўся Дэп, якога я так сабе. І гэта ж АЛІСА. Ўсе каты і шляпнікі адсылаюць да той густой ахуеннасці, якой насычаны тэкст, але перадаць гэтую ахуеннасць сродкамі кінамастацтва не могуць і становяцца коркам, заторам на шляху да такога магчымага (мы ж знаем) задавальнення. А фінальная джыга – гэта джыга? Гэта джыга?

Безсюжэтнае расейскае камедыйнае роўд-муві, у якім давалі грышкаўца,  таксама можна было б паправіць. Нельга сказаць, што мы можам быць спакойныя за рускую камедыю, усё-ткі без сюжэту гэта выходзіць нейкі КВН, а яшчэ высмейванне маскоўскага гламуру, якое прысвячаецца ну такой, знаеце, публіцы, на якую лепш, напэўна, не арыентавацца пры напісанні сцэнару, калі цэлішся ну неяк у вечнасць. Але песня пра Эндзі Ўорхала вельмі харошая. Ну і, так падумаць, песня гэта таксама КВН у прынцыпе.

А ў старых фільмах нічога не хочацца выправіць і пераставіць месцамі, таму што яны як мёртвая прапрацётка: фотакартачка на памяць, а не жывы згустак матэрыі, які мог бы лепш пастарацца. Напрыклад, “Глыбокі сон” ці што заўгодна з гэтымі прыгожымі чорна-белымі  людзьмі. Напрыканцы альтэрнатыўнай “Касабланкі” мы ўзмаліліся пра хэпіэнд, і хэпіэнд здарыўся. Такая пастанова: калі адчуваеце, што добры зыход увогуле можа абламіцца, самы час вельмі-вельмі папрасіць.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: