They are not yet beautiful, daughter. They are colorful.

Сакавік 2, 2010

А вот знайшла, толькі няма часу расследаваць, пакіну тут зарубку для будучых наездаў у госці (прывеет!). Гэта нешта з шэрагу днепрапятроўскай бабушкі, якая размалявала дом. Афігенная гісторыя пра латышскую рукавічніцу Еттэ: нерухомая, хворая, ёй стала нудна вязаць і без таго непамысную (ну вот як мне здаецца) латышскую геаметрыю! Поры году, туды-сюды, а потым з’яўляецца, напрыклад, цыкл з рукавіцамі “Перабудова”, да?

(карцінкі адтуль жа, са спасылкі)

І гэта не постмадэрнісцкія штучкі з вязанай яешняй (было весела выдумваць звязаць печань, але ўжо паддастала), а бабушка 24-га году нараджэння. Так мне цяпер трэба такая кніга (прапануе нам бібліятэка Рэзэкнэ, ага):

Užāne, Jette. Cimdu Jettiņa : [albums] / J.Užāne ; sast. Māris Brancis ; fotogr. Gunārs Janaitis. – Rīga : Preses nams, 1997. – 159 lpp. : il. – Kopsavilkums angļu val.  ISBN 9984-00-189-X

І паколькі гэта пост-вузел на памяць, то вот яшчэ. Рыжакова пісала нешта, што ў Латвіі ледзь не да нейкага блізкага (ХІХ?) стагоддзя трымалі ў куфрах вузлавое пісьмо (клубок, на які вузламі і трапкамі была наматаная цэлая гісторыя сям’і). Сумашэччая па сваіх дэкаратыўных характарыстыках, такая герметычная культура.

Блін, калі я чытаю такія гісторыі, то скрушна пераконваюся, што я не лічнасць. І становіцца стыдна ныць. Ну і не таму, што камусьці бывае горш, а таму што, маючы ручкі-ножкі і куды больш магчымасцяў, ты нават і блізка не выбраў свой ліміт спосабаў прыўкрасіць рэчаіснасць, а павінны жэ. Да, мне здаецца, я павінная напісаць кнігу па матывах бабушкі К., у якой любая душэўная мука выклікала толькі жаданне заткнуць за вуха бульбяны цвет і расшыць самы вар’яцкі клёш у сяле самымі крутымі ружамі ў галактыцы, каб чарцям было тошна. Ёй, дапусцім, за 70 зараз, а выглядае маладцом.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: