ха
October 28, 2011
Паглядзела “Меланхолію”. Напэўна, я адвярнулася чыхаць у самым пачатку, калі паказвалі сутыкненне з зямлёй, таму да самага канца разглядала запаволеныя кадры загразання ў газонах як метафару меланхоліі. І толькі на апошніх хвілінах, да мяне дайшло што гэта фантастыка, што штука ў небе рэальна збіраецца ёбнуць. Уявіце мой шок.
Гэты абсалютны фінал узрушвае і спусташае, кропка і ўсё, па-за чарнатой кадру не застаецца ніякага развіцця, нічога, што можна дамысліць. І паколькі ў мяне неверагодная праблема з кропкамі, то хочацца завяршаць так любую гісторыю. Думка пра селекцыю, пра тое, што не ўваходзіць у спіс, структуру, школьнае сачыненне, усе нюансы і запасныя варыянты, усе дадаткі і пасляслоўі (мінула дзесяць год, героі тыя ж) – хочацца падарваць зямлю к чарцям.
Яшчэ я даўно і многа думала над тым, як правесці канец свету, ясна ж што плакаць не трэба. Куды бегчы, з кім развітвацца, якія бутэлькі адкаркоўваць. Гэта дае адчуванне фокусу, танізуе і цвярэзіць.
Вельмі цяжка цадзіць слова “падабаецца”, яно больш пасуе да кексікаў.
Яшчэ глядзелі апошняга Альмадовара, і я цалкам забыла, што пра яго думаю, увогуле. Таленавітая прапаганда? Нешта такое?
