February 10, 2011
Вязала маме снайперскае, і хацела максімальнай наіўнасці, як у дзетсадаўскай аплікацыі к восьмаму сакавіку, і выйшла так:
А брат просіць падзяліць чатыры пальцы на два, каб было прышэльчаска, але ён і сам скора зможа, правыя і левыя петлі ўжо толькі так.
Палюбіла найпрасцейшы ўзор “кропачка”, звязала ім яшчэ мітэнкі і думаю можабыць і сабе таксама (таму што новыя знятыя з батарэі беленькія забыла ў таксі з румынамі, а папярэднія падарыла Ленцы).
Акрамя гэтага, мы ў кіно хадзілі і глядзелі бясслоўны фільм ФІФ (перадаю фанетычны прывет суаўтару), кіно вельмі харошае, а мы – так сабе, таму што спалі па чарзе і шапацелі бананам. Ячшэ мілае кіно – Сіці-Айленд (для тых, каму Маргуліс – каралеўна). А ў “10 абяцаннях майму сабаку” я ўпершыню пачула гэтае даўно аджылае “каваі”. І тыдзень паўтарала, а раней неяк міма было.



снайперские отличные
імі атрымліваецца паказваць тэатр ценяў, сабачку там напрыклад
клевые рукавицы! и я даже чуть-чуть жалею, что не посещаю ваш кружок, не сразу сообразила, думала, что у вас там только гуру всякие будут собираться)
а вы можаце на наступным тыдні рашыцца, чо
там не гуру, многія распускалі і пачыналі з нуля, так што розніцы няма