мне не стыдна
January 24, 2011
Хто не паварочваў у метро на кастрычніцкай пасля параў, каб паглядзець серыял “Мяцежны дух”, тыя проста не чытайце. А мы да. Гэта неверагодна кепскае падваротнае бырла, толькі яркіх колераў і з газікамі. І вот я знайшла яго на торэнтах, з праваламі ў дубляжы, каб можна было слухаць гішпанскую і лавіць знаёмыя словы (праўда, там няма нічога з майго слоўніка, які: хамон, піва і попельніца). Ну можа быць, гэта мне замест серыяла “школа”, якога і якой у мяне не было. Праўда, паглядзела менш за чвэрць, дастаткова, каб абліцца слязьмі і заташніць ад радасці. Калі я дзялілася з Кацяй, тая сказала “дада, помню, я не бачыла заключную серыю, таму што быў нейкі семінар”. А я помню, што заключную серыю бачыла, таксама сімвалізуе.
А цяпер сенсацыя. Аказваецца, ёсць паўнаметражны працяг, салатава-ружовае роўд-муві, пасталелыя дзеткі едуць пець, зацяжарваць і паміраць – гастролі! Такі ж шок мяне напаткаў, калі Н. раздабыў неблагое нават бразільскае кіно, а там усе персанажы – найлепшыя сябры нашых бабушак, серыяльныя зоркі. І пытанне ў фільма сур’ёзнае (“як бы не праебаць жыццё”, па вялкім рахунку), але задаюцца ім усе гэтыя Анны-Марыі, з партугальскім шумным шыпеннем, бешанай мімікай і многа блёстак. Калапс! У нашым пракаце нават назву фільма не сталі перакладаць, а замянілі на ўсімі любімае “Хазяйка судзьбы”, ооо.
У фільме “чатыры мяцежныя дарожанькі” толькі Мія, Манэль, Марыса і Пабла. І аўтобус. І імкліва народжаная ў дарозе доч Міі. Ну гэта трэба паглядзець тым, хто разумее, а чом я. Яшчэ там ёсць слова “роканроль”. Пад уражаннем і так, для радасці, сфатаграфавала дзікі кіч, а цяпер люблю яго:
“Элен і рабяты” адстой, падарожжа па вуліцах дзяцінства скончанае, ну і жуць мы любілі тады.


о, рукавічкі вельмі харошыя!
вельмі іх люблю, да
о, а я знала про фильм, но так и не рискнула
рызыкніце, мне трэба з некім распіць гэтую чашу. там завяршэнне гештальту і нават у нейкім сэнсе зацікавіць як гісторыка, хехе
про “элен и ребят” – да-да, мы тоже пытались войти в эту реку, но больше 5 минут я не выдержала!
свои рукавички я ношу с удовольствием, они подходят просто ко всему. спасибо за них!
а рукавички волшебные
толькі хуткая дапамога засталася міленькай, ага.
шпашыба! я радая(дарэчы, калі ў вас раптам будзе іх фотка, я прыму з удзячнасцю, а то ў мяне нейкая нелепая на падваконні сярод хламу)
а я падарыла свае рукавіцы, урачыста ўзяла з паліцы новыя і ў той жа вечар забыла іх у таксі. гэта нешта кармічнае
ок, я фотку тебе послала, там мобилой, качество не супер, але можа й ничога
дзякуй)