The Guard (2011)

December 26, 2011

Паглядзелі кіно, і захацелася сказаць, што яно слаўнае.

Міленькае смешнае – такога парадку:

I’m Irish. Racism is part of my culture.

ха

October 28, 2011

Паглядзела “Меланхолію”. Напэўна, я адвярнулася чыхаць у самым пачатку, калі паказвалі сутыкненне з зямлёй, таму да самага канца разглядала запаволеныя кадры загразання ў газонах як метафару меланхоліі. І толькі на апошніх хвілінах, да мяне дайшло што гэта фантастыка, што штука ў небе рэальна збіраецца ёбнуць. Уявіце мой шок.

Гэты абсалютны фінал узрушвае і спусташае, кропка і ўсё, па-за чарнатой кадру не застаецца ніякага развіцця, нічога, што можна дамысліць. І паколькі ў мяне неверагодная праблема з кропкамі, то хочацца завяршаць так любую гісторыю. Думка пра селекцыю, пра тое, што не ўваходзіць у спіс, структуру, школьнае сачыненне, усе нюансы і запасныя варыянты, усе дадаткі і пасляслоўі (мінула дзесяць год, героі тыя ж) – хочацца падарваць зямлю к чарцям.

Яшчэ я даўно і многа думала над тым, як правесці канец свету, ясна ж што плакаць не трэба. Куды бегчы, з кім развітвацца, якія бутэлькі адкаркоўваць. Гэта дае адчуванне фокусу, танізуе і цвярэзіць.

Вельмі цяжка цадзіць слова “падабаецца”, яно больш пасуе да кексікаў.

Яшчэ глядзелі апошняга Альмадовара, і я цалкам забыла, што пра яго думаю, увогуле. Таленавітая прапаганда? Нешта такое?

дай гурок

Май 9, 2011

Я тут, эй.

Спыніліся на секунду, паглядзелі “Пакаленне П”, стала неяк так сабе. Фільм сам склеены як адзін з тых ролікаў, пра якія расказвае, ад гэтага кружыцца галава і ўкачвае. Стоп, спярша пра кніжачку, канешне. Перадгісторыя такая: Жэнька невымерна любіў Пялевіна, мог стаць пасярод кухні, зачытваць і хахатаць. Праз прызму іх шалёных гісторыяў пра фуру шпрот і іншыя дзевяностыя я на Пялевіна і глядзела – нежненька. Чапаева і лісіцу на ровары любіла чуць больш. Але і пакаленне – выдатны матэрыял для экранізацыі, шчыльнай, пругкай, якая змушае забываць арыгінал. Так думаю.

А выйшла панура і напружана. Дыялогі парэзалі хаатычна, каб замяніць паўзамі (права на выкарыстанне паўзаў у кіно павінна выдавацца пасля нейкіх адмысловых ініцыяцыяў). Епіфанцаў раздражняе – глядзіш і нібы жуеш картонны латок для яек. Букету Ахлабысціна раскрыцца не далі, толькі Літвінава сама сабе маладзец (ну гэта калі любіш Літвінаву, мы да). Але больш сумна, што ў арыгінале ёсць задор, балаўство і, у нейкім нават сэнсе, дакументальнасць. У экранізацыі – неакуратнае, фальшывае прыпамінанне, гранне на разладжаных струнах калектыўнай балалайкі. І яшчэ многа там рознага. Хаця я б паслухала таго, каму спадабалася – не ўсё разумею ў сваёй рэакцыі. Кантрасту бы!

Якія ёсць харошыя фільмы пра дзевяностыя, – спытаў у выніку Н. Я сходу назвала “мамунегаруй” і “багіню”, што таксама характарызуе. А праўда, якія?

February 10, 2011

Вязала маме снайперскае, і хацела максімальнай наіўнасці, як у дзетсадаўскай аплікацыі к восьмаму сакавіку, і выйшла так:

Photobucket

А брат просіць падзяліць чатыры пальцы на два, каб было прышэльчаска, але ён і сам скора зможа, правыя і левыя петлі ўжо толькі так.

Палюбіла найпрасцейшы ўзор “кропачка”, звязала ім яшчэ мітэнкі і думаю можабыць і сабе таксама (таму што новыя знятыя з батарэі беленькія забыла ў таксі з румынамі, а папярэднія падарыла Ленцы).

Photobucket

Акрамя гэтага, мы ў кіно хадзілі і глядзелі бясслоўны фільм ФІФ (перадаю фанетычны прывет суаўтару), кіно вельмі харошае, а мы – так сабе, таму што спалі па чарзе і шапацелі бананам. Ячшэ мілае кіно – Сіці-Айленд  (для тых, каму Маргуліс – каралеўна). А ў “10 абяцаннях майму сабаку” я ўпершыню пачула гэтае даўно аджылае “каваі”. І тыдзень паўтарала, а раней неяк міма было.

А вот, внезапно, для далеких от вязания людей вроде меня, хорошее пояснение того, за что можно презирать мохер так, как презирает его Дама с Клубком

Moher to siła
Moher to władza
Moherowych kapeluszy
Nigdy się nie zdradza
Moher daje młodość
Niesie wielkich przemian wiatr
Moherowy beret opanuje świat

подробно здесь: http://community.livejournal.com/music_action/387916.html

мне не стыдна

January 24, 2011

Хто не паварочваў у метро на кастрычніцкай пасля параў, каб паглядзець серыял “Мяцежны дух”, тыя проста не чытайце. А мы да. Гэта неверагодна кепскае падваротнае бырла, толькі яркіх колераў і з газікамі. І вот я знайшла яго на торэнтах, з праваламі ў дубляжы, каб можна было слухаць гішпанскую і лавіць знаёмыя словы (праўда, там няма нічога з майго слоўніка, які: хамон, піва і попельніца). Ну можа быць, гэта мне замест серыяла “школа”, якога і якой у мяне не было. Праўда, паглядзела менш за чвэрць, дастаткова, каб абліцца слязьмі і заташніць ад радасці. Калі я дзялілася з Кацяй, тая сказала “дада, помню, я не бачыла заключную серыю, таму што быў нейкі семінар”. А я помню, што заключную серыю бачыла, таксама сімвалізуе.

А цяпер сенсацыя. Аказваецца, ёсць паўнаметражны працяг, салатава-ружовае роўд-муві, пасталелыя дзеткі едуць пець, зацяжарваць і паміраць – гастролі! Такі ж шок мяне напаткаў, калі Н. раздабыў неблагое нават бразільскае кіно, а там усе персанажы – найлепшыя сябры нашых бабушак, серыяльныя зоркі. І пытанне ў фільма сур’ёзнае (“як бы не праебаць жыццё”, па вялкім рахунку), але задаюцца ім усе гэтыя Анны-Марыі, з партугальскім шумным шыпеннем, бешанай мімікай і многа блёстак. Калапс! У нашым пракаце нават назву фільма не сталі перакладаць, а замянілі на ўсімі любімае “Хазяйка судзьбы”, ооо.

У фільме “чатыры мяцежныя дарожанькі” толькі Мія, Манэль, Марыса і Пабла. І аўтобус. І імкліва народжаная ў дарозе доч Міі. Ну гэта трэба паглядзець тым, хто разумее, а чом я. Яшчэ там ёсць слова “роканроль”. Пад уражаннем і так, для радасці, сфатаграфавала дзікі кіч, а цяпер люблю яго:

“Элен і рабяты” адстой, падарожжа па вуліцах дзяцінства скончанае, ну і жуць мы любілі тады.

просценька

January 13, 2011

Кіно. Сёння ў госці прыходзіла Каця, і я стала пералічваць, колькі серыялаў прагледзела ў межах праекту “паглядзець УСЕ серыялы”. Выйшла многа. У такім маналогу кожны пункт патрабуе кароткай аргументацыі, акрамя “ну проста клёвы”. Выйшла так, што “Стакроткі” я цаню за кранальны і мілы чорны гумар плюс карцінка, Fringe – за непахісную Алівію Данэм і апетыт прафесара Бішапа, Lost у сухой рэшце зачароўвае лінгвістычным асарці (і мне там вельмі не хапала сям’і хутарскіх латышоў). Потым узгадала, у апошняй серыі Good wife (а я перш за ўсё люблю і па-дурацку суперажываю Маргуліс яшчэ з хуткай дапамогі) было такое: галоўная гераіня Аліша размаўляе з сынам яго каляжанкай.  Каляжанка кажа “я хачу стаць адвакатам, міжнароднае права”, а сын як бы адказвае “я хачу прабіць вуха”. І Аліша рэагуе сціплым адвакацкім смехам. І тут для мяне гэта становіцца адным з самых правільных кінематаграфічных смяшкоў на свеце, і персанаж картоннай забаўляльнай цялежкі атрымліваецца глыбокім і правільным, а серыял вельмі блізка любімым.

Ніткі. Рукавічная зіма. Усё часцей мне пакідаюць вырашаць, якія каму трэба рукавіцы, і так выходзіць намнога лепш. Напэўна, трэба пераставаць брацца за чужыя жаданні ў прынцыпе, я ведзь іншага хачу. Жакард тройкай выглядае так, напрыклад, але мярзотныя фота мяне парадкам дасталі. На жывой рукавіцы не было гэтага гуляння петляў і крывізны, я ж знаю! Канфлікт тонкасці вязання яшчэ ў тым, напрыклад, што тоўстыя цяплейшыя. А сапраўдныя і крутыя ўзоры ўсе разлічаныя пад іголкі. І зараз я вяжу агромнага памеру (18 петляў на пруток, здавалася б) нешта, каторае спадзяюся ўваляць. Гэта кампраміс свастыкі і тэрмаізаляцыі. Што казаць, я баюся паразы і марнасці ў выніку.

January 4, 2011

Пад ёлку атрымала кніжку, пра якую нават забыла хацець зза недасяжнасці.

Праткала за суткі некалькі год жыцця, прыдумала кое-што. Купіла каляровы картон клеіць пасылкі. Даглядзела лост, утварылася нешта пустое і адначасова раздутае ўнутры, газікі, як арахісу пераеў. Шэсць сезонаў гэта вельмі многа, толькі памерці і застаецца. Дагляджу weeds і саскачу з серыяльнай іголкі. Славабогу, дастала.

Звязала ў нечым нават і эшара. Чарговы раз паспрабавала чытаць сваю кніжку з карцінкамі (“латышская рукавічная” – мне яе ўжо мала), а там напісана, што ўзорчык прыблізна з-пад Краславы, былая Віцебская губерня, між іншым, наш з вамі суайчыннік. Ах, мыслі мы ўсе хоць крыху імперска! У мяне, што ні вазьмі, выфармулёўваецца прэтэнзія да родзіны. І пра кефір, і пра этнаграфічнае вывучэнне краю.

Паколькі цяпер у мяне ёсць страшныя адной сваёй наяўнасцю пруткі 1,25 (міліметраў!), рукавіцы для Лены Ка і іншыя прызнаюцца цяпер ня-тонкімі, але да тонкіх страшна падыйсці. І ўвогуле, у ход пайшлі трохміліметровыя малышкі, якімі я спрабую даказаць, што тоўсты жакард не абавязкова так жудасны, як сувенірныя літоўскія рукавіцы. Не магу паверыць, што мы іх любілі! Нядаўна глядзелі з Яськай – гэта ж чыста бервяно.

Сканэр не перадае, што сіні  – не проста сіні, а зеленаваты, з венецыянскіх ліштваў. Але гэта так; і, перакладваючы клубок, нават у дурацкім вечаровым асвятленні, я крыху падскокваю ад глыбокай дакладнасці адцення, якое ў вільготнай прыморскай смузе здолена ўзнавіць рыжская прадзільная фабрыка “Сонца”. Яшчэ адна італійская пара, напэўна, да лета не падыйдзе, а сан-марка я распусціла, таму што не хапіла нітак.

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.